V-ая канферэнцыя «Новая Беларусь» будзе прысвечаная «абмеркаванню зменаў, якія адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, аналізу перспектыў развіцця сітуацыі ў рэгіёне і вызначэнню месца беларускіх дэмакратычных сіл, беларусаў і Беларусі ў гэтых працэсах». Пра гэта заявіла ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, паведамляе «Позірк».
Палітык прапанавала беларусам да 15 чэрвеня запоўніць спецыяльную форму, у якой выказаць меркаванне аб тым, якія пытанні і тэмы варта абмеркаваць на канферэнцыі, каб дапамагчы «сфармаваць праграму мерапрыемства».
V канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе ў Варшаве 8–9 жніўня.
IV канферэнцыя «Новая Беларусь» прайшла 9–10 жніўня 2025 года таксама ў Варшаве. Пасля першага дня працы мерапрыемства адбылася вулічная акцыя «Марш Свабоды» да гадавіны выбараў 2020 года.
На першай канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбылася ў 2022 годзе ў Вільні, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне АПК і прызначыла яго прадстаўнікоў.
На другім форуме ў 2023 годзе ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Падчас трэцяй канферэнцыі ў 2024 годзе ў Вільні сярод іншага была падпісана «Платформа 2025» — сумесная стратэгія дзеянняў дэмсіл на гэты год.
вс