Беларуская Служба

Фільм «Дарога на Курапаты» прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам

13.06.2026 17:13
На пачатку 1990‑х гадоў стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, а праект атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.
   .
Польскі крыж у Курапатах. Крыніца: Polskie Radio

Суд Ленінскага раёна Гродна 11 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе. На пачатку 1990‑х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, паведамляе Радыё «Свабода».

Як адзначаецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, фільм быў распаўсюджаны на YouTube-канале «Сергей». У спіс «экстрэмісцкіх» з гэтага канала таксама трапілі яшчэ два відэазапісы – «Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!» і «Лінія Сталіна».

Рэжысёрам фільма «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі (памёр у 2023 годзе). Сцэнар ён пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэнні фільма таксама браў удзел Зянон Пазняк.

За стварэнне цыкла «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Мікалая Равенскага» Міхаіл Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

«Дарога на Курапаты» з'яўляецца дакументальным сведчаннем злачынстваў бальшавіцкага рэжыму супраць беларускага і суседніх народаў.

вс