Аляксандр Лукашэнка падчас кантактаў з прадстаўнікамі Парыжа адмовіўся далей вызваляць палітычных зняволеных, пакуль Еўрасаюз не здыме з Мінска санкцый, сцвярджае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
– Даходзяць чуткі, што ён у перамовах з французамі заявіў катэгарычна: «Пакуль вы не здымеце санкцый, я нічога рабіць не буду, – заявіў палітык на сваім Ютуб-канале, паведамляе «Позірк».
Кіраўнік НАУ пры гэтым усумніўся ў намерах Лукашэнкі змяніць «базавыя асновы дыктатарскай палітыкі».
24 траўня адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і Лукашэнкі. Агенцтва AFP са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да французскага прэзідэнта, паведаміла, што той перасцярог суразмоўцу «ад удзелу ў вайне Масквы супраць Украіны». Афіцыйна Елісейскі палац аб размове не паведамляў.
3 чэрвеня стала вядома аб візіце ў Беларусь генеральнага дырэктара Галоўнага ўпраўлення знешняй бяспекі Францыі Нікаля Лернера. Афіцыйна пра яго таксама не паведамлялася, але крыніца «Позірку» ў дыпламатычным асяроддзі пацвердзіла інфармацыю.
вс