Беларуская Служба

У Магілёўскай вобласці пройдуць трохдзённыя вучэнні па «рэагаванні на акты тэрарызму»

16.06.2026 11:04
Да манеўраў прыцягваюцца падраздзяленні міністэрстваў абароны, унутраных спраў, а таксама Камітэта дзяржбяспекі ды іншыя.
Ілюстрацыйнае фотаObraz tprzem z Pixabay/CC0

Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў «да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму» пройдуць 16–18 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

У рамках вучэнняў будзе задзейнічана вайсковая і спецыяльная тэхніка, прадугледжаны «ўзмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення».

Да манеўраў прыцягваюцца падраздзяленні шэрагу міністэрстваў: абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама Следчага камітэта, Камітэта дзяржбяспекі ды інш.

КДБ заклікаў грамадзян «выконваць патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

Крыніца: «Позірк»/юл