Беларуская Служба

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ дзевяць гістарычных фільмаў

17.06.2026 15:25
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі розныя старонкі ў Instagram, Facebook, TikTok, каналы на Telegram i YouTube.
     . I
Кадр з фільма «Амаль забыты лес». Iнтэрв'ю зь Зянонам Пазьнякомhttps://www.youtube.com/@PazniakVideo

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» чарговыя гістарычныя фільмы, паведамляе «Вясна». Гаворка пра фільмы і відэа: «Кроў і попел Дражна», «Амаль забыты лес», «Курапаты», «Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!», «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», «Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!», «Войска польскае на тэрыторыі Беларусі», «Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО», «Праклятыя ды забытыя! Ч.1», «Праклятыя ды забытыя! Ч.2». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

- Instagram старонкі «rightlivelihood», «allekosanja», «yauheni.bury», «bialevich_m», «AliaksVendetti»;
- Старонкі ў Facebook «Right Livelihood», «Аляксандр Каваленка», «Anna Matsiyeuskaya», «Hanna Liubakova», «Югася Каляда», «Nastassia Rouda», «Pozirk – Навіны пра Беларусь», «Эй Варшава•Новости»;
- Telegram-стыкеры «ВеIUkг bу», «GroßDeutchland Reich»;
- YouTube-канал «ІншыЯ»;
- Старонка ў TikTok «Мікола».

аз

На Віцебшчыне выставілі на продаж маёнтак роду расстралянага расіянамі ўдзельніка паўстання 1863-1864 гадоў

15.06.2026 10:01
Як паведамілі на Беларускай універсальнай біржы, на тэрыторыі сядзібы, нібыта, закапаны скарб Напалеона.