Беларуская Служба

Анджэй Пачобут у Еўрапарламенце: Не забывайце пра палітзняволеных!

17.06.2026 13:30
Актывіст польскай меншасці ў Беларусі быў вызвалены 28 красавіка 2026 года пасля больш чым пяці гадоў знаходжання ў беларускае турме.
Анджэй Пачобут звярнуўся да членаў ЕўрапарламентаPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

— Мы не павінны забываць пра сотні палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі,  заявіў Анджэй Пачобут у Еўрапарламенце.

Актывіст польскай меншасці ў Беларусі, журналіст, былы палітвязень і лаўрэат прэстыжнай Прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» за 2025 год упершыню пасля вызвалення асабіста звярнуўся да членаў Еўрапарламента.

Анджэй Пачобут падкрэсліў, што падтрымка, якую аказвае Еўрапейскі парламент і іншыя заходнія інстытуты, мае рэальны ўплыў на тых, хто знаходзіцца за кратамі:

 Самае галоўнае, не забываць пра лёс людзей; пра тое, што сотні мужных беларусаў зараз застаюцца ў турмах. Успомніць, назваць прозвішча чалавека, які церпіць  гэта вялікі жэст салідарнасці, але таксама рэальны ўплыў на паводзіны турэмных ахоўнікаў,  заявіў Пачобут.

У сваім выступленні былы палітвязень таксама казаў пра рэпрэсіі ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі і адсутнасць свабоды слова.

Старшыня Еўрапарламента Рaберта Мецола запэўніла, што Еўрапарламент будзе працягваць выступаць за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якіх утрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Анджэй Пачобут быў вызвалены 28 красавіка 2026 года пасля больш чым пяці гадоў знаходжання ў беларускай турме.

IAR/аз

У Беластоку Пачобут сустрэўся з сябрамі, якія арганізоўвалі акцыі салідарнасці з ім

10.06.2026 16:12
Экс-палітвязень зноў заявіў пра сваё жаданне вярнуцца ў Гродна.