Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі 21 чэрвеня 2026 года выступіў з заявай у сувязі з пагрозай ваеннай эскалацыі і працягам уцягвання рэжыму Лукашэнкі ў вайну супраць Украіны.
У тым ліку АПК заклікае функцыянальныя ўлады краіны спыніць падтрымку расійскай агрэсіі, пачаць перамовы ў фармаце Круглага стала з прадстаўнікамі аб’яднаных дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці з мэтай недапушчэння ўцягвання Беларусі ва ўзброенае супрацьстаянне, спынення ўнутранага палітычнага крызісу і крызісу бяспекі.
— Сёння беларусам жыццёва важна знайсці шляхі да дасягнення грамадзянскай згоды і эфектыўнай абароны нацыянальных інтарэсаў. Ад гэтага будуць залежаць як захаванне беларускай дзяржавы, так і яе ўстойлівае развіццё, — чытаем у заяве. — Незалежнасць Беларусі і няўдзел у вайне — гэта ключавыя элементы дасягнення нацыянальнага кансэнсусу і аснова для аднаўлення грамадзянскай згоды, — дадалі члены АПК у сваёй заяве.
аз