Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: 2026-27 гг. могуць стаць вырашальнымі для Беларусі і Еўропы

23.06.2026 13:48
Каментуючы палітыку Захаду і Украіны ў дачыненні да Мінска, палітык падкрэсліла, што «дыктатараў немагчыма задобрыць».
Святлана ЦіханоўскаяКрыніца: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што бліжэйшыя два гады могуць стаць вырашальнымі для лёсу Беларусі, Украіны, Еўропы і дэмакратыі ў цэлым. Пра гэта яна сказала падчас выступлення перад выпускнікамі Каледжа Еўропы ў Натоліне ў Варшаве.

— Я маю моцнае адчуванне, што гэты і наступны год могуць стаць вырашальнымі — для Еўропы, для Украіны, для Беларусі і для самой дэмакратыі, — адзначыла Ціханоўская.

Асобную ўвагу яна надала ролі Беларусі ў еўрапейскай бяспецы, назваўшы краіну адначасова важным элементам расійскай ваеннай машыны і яе «самым слабым звяном». Паводле Ціханоўскай, большасць беларусаў не падтрымлівае вайну і не падзяляе імперскіх амбіцый Крамля.

Каментуючы палітыку Захаду і Украіны ў дачыненні да Мінска, палітык падкрэсліла, што «дыктатараў немагчыма задобрыць», а мэта міжнароднай супольнасці павінна заключацца не ў выратаванні Лукашэнкі ад Пуціна, а ў выратаванні Беларусі ад абодвух. Ціханоўская таксама заклікала еўрапейцаў актыўна абараняць дэмакратычныя каштоўнасці.

эж