Беларуская Служба

Лукашэнка накіраваўся з вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі

28.06.2026 09:33
26 чэрвеня Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра ход візіту паведамляецца вельмі мала.
Аляксандр ЛукашэнкаТК-Пул Першага

БЕЛТА паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка наведае шэраг дзяржаў для перагавораў на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх будуць абмеркаваны маштабныя і перспектыўныя для краіны праекты ў розных сферах. Кожнаму з візітаў папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа.

— Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія — рэгіён, які з'яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлена высокая цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі, — піша БЕЛТА.

26 чэрвеня Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра ход візіту паведамляецца вельмі мала. Ён пачаўся на фоне ўльтыматуму Уладзіміра Зяленскага ў справе рэтранслятараў на беларускай тэрыторыі.

ав