Міністэрства замежных спраў Латвіі падрыхтавала папраўкі, якія прадугледжваюць новыя абмежаванні на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Беларусі і Расіі. Іх ужо найбліжэйшым часам могуць разгледзець урад і парламент краіны, паведамляе «Радыё Свабода».
Законапраект прадугледжвае забарону на ўвоз не толькі непасрэдна з Беларусі і Расіі, але і праз трэція краіны, калі тавары маюць беларускае або расійскае паходжанне. Пры гэтым транзіт праз Латвію ў іншыя краіны ЕС абмяжоўвацца не будзе.
Паводле латвійскага МЗС, мэта ініцыятывы — знізіць рызыкі для нацыянальнай бяспекі і паскорыць разрыў эканамічных сувязяў з Мінскам і Масквой. Пад забарону могуць трапіць кнігі, газеты, відэагульні, цацкі, спартыўныя тавары, адзенне і абутак, якія пакуль не падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза.
эж