У польскіх Карпатах, за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінаю, 1 ліпеня памежнікі затрымалі 31-гадовага беларуса. Мужчына меў пры сабе пратэрмінаваны дазвол на жыхарства, паведамляе Бяшчадскі атрад Памежнай службы Польшчы.
Памежны патруль заставы ў горадзе Устшыкі-Гурнэ правяраў дакументы ў групы замежнікаў, якія накіроўваліся на гару Тарніца. Сярод іх быў грамадзянін Беларусі, інфармуе «Белсат».
— Мужчына меў пры сабе толькі пратэрмінаваны дазвол на жыхарства. Замежніка затрымалі і даставілі ў атрад Памежнай службы, — гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.
У дачыненні беларуса распачалі працэс прымусовага вяртання на радзіму.
вс