Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі вядзецца маштабная мадэрнізацыя бамбасховішчаў

15.07.2026 11:46
Дзяржаўныя закупкі паказваюць, што гаворка ідзе ўжо не пра адзінкавыя рамонты, а пра аднаўленне сістэмы ахоўных збудаванняў па ўсёй краіне.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Pexels z Pixabay/CC0

Работы ахопліваюць прамысловыя прадпрыемствы, абʼекты сувязі, банкі і камунальную інфраструктуру, піша ініцыятыва BelPol. Адначасова ўзмацняецца кантроль за станам бамбасховішчаў, праводзяцца масавыя праверкі і выдзяляюцца сродкі на іх аднаўленне. Усё гэта адбываецца на фоне паглыблення вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй, мілітарызацыі эканомікі і развіцця мабілізацыйнай сістэмы.

Само па сабе будаўніцтва бамбасховішчаў не азначае падрыхтоўку да вайны. Аднак у спалучэнні з іншымі працэсамі яно становіцца яшчэ адным элементам сістэмнай падрыхтоўкі дзяржавы да магчымых крызісных сцэнароў.

Пасля 2022 года Беларусь істотна паглыбіла ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй, на яе тэрыторыі рэгулярна праходзяць сумесныя вучэнні, развіваецца ваенная інфраструктура, мілітарызуецца эканоміка, павялічваецца колькасць падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны, удасканальваецца мабілізацыйная сістэма.

У сукупнасці гэтыя працэсы сведчаць аб працягненні курсу на ўзмацненне элементаў мабілізацыйнай гатовасці дзяржавы.

Крыніца: BelPol/юл