Міжнародная гандбольная федэрацыя (ІГФ) зняла забарону на ўдзел камандаў з Беларусі і Расіі ў мерапрыемствах пад сваёй эгідай, паведаміў гандбольны сайт «Быстрый центр».
— У адпаведнасці з рашэннямі Выканаўчай рады Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ад 7 траўня і 7 ліпеня 2026 года Рада ІГФ пастанавіла прывесці пазіцыю ІГФ у адпаведнасць з апошнімі рэкамендацыямі МАК, зняўшы з неадкладным уступленнем у сілу забарону, уведзеную 4 сакавіка 2022 года на ўдзел беларускіх і расійскіх камандаў, афіцыйных асобаў, суддзяў, лектараў і экспертаў у мерапрыемствах ІГФ, — чытаем на сайце федэрацыі.
Між тым прадстаўнікі Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Даніі, Швецыі, Нідэрландаў і Румыніі звярнуліся да Еўракамісіі з прапановай пазбавіць Міжнародны алімпійскі камітэт еўрапейскага фінансавання за допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў, паведамляе «Свабода».
У межах ініцыятывы прапануецца пазбавіць фінансавання з боку Еўрасаюза, у тым ліку праз праграму Erasmus+, не толькі сам Міжнародны алімпійскі камітэт, але і спартовыя аб’яднанні, якія падтрымалі ідэю МАК аб допуску расійцаў да спаборніцтваў. Сярод іх Міжнародная федэрацыя фехтавання і Міжнародная федэрацыя плавання.
Вяртанне Расіі ў міжнародны алімпійскі рух выклікала ў свеце актыўную рэакцыю. Міжнародная арганізацыя спартоўцаў «GlobalAthletes and FairSport» таксама вельмі негатыўна ацаніла гэтае рашэнне.
аз