Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі

16.07.2026 14:01
Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўклад у абарону дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршэнства закона.
 -       .
Медаль Франка-нямецкай прэміі за правы чалавека і вяршэнства права.spring96.org

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі за правы чалавека і вяршэнства права. Узнагароджанне правабаронцы адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі ягонае імя тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету, паведамляе «Вясна».

Раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна«, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 г.) і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта, нябожчык Алег Гулак (2021 г.).

Нагадаем, Валянцін Стэфановіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавага пераследу праваабаронцаў у Беларусі. У сакавіку 2023 года суд прызначыў яму дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па сфабрыкаванай палітычна матываванай справе. 19 сакавіка 2026 года Валянціна разам з іншымі палітвязнямі памілавалі пасля візіту Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Франка-нямецкая прэмія за правы чалавека і вяршэнства права заснавана ў 2016 годзе міністрамі замежных спраў дзвюх краін. Яна штогод прысуджаецца праваабаронцам, журналістам і актывістам з усяго свету за выбітны ўклад у абарону дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршэнства закона, часта ва ўмовах сур'ёзнай асабістай рызыкі.

аз