Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 6794 чалавекі

17.07.2026 13:42
17 ліпеня лукашэнкаўскае МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Лукашэнкаўскі спіс "экстрэмістаў"@viasna96

Сярод дабаўленых у «спіс экстрэмістаў» грамадзянін Расіі Дзмітрый Карчэўны, асуджаны па шэрагу палітычных артыкулах, а яшчэ ў «спісе» зʼявіліся прозвішчы адразу траіх чалавек 2006 года нараджэння.

Гэта Арцём Астратаў з Віцебска, Матвей Сіняўскі з Оршы і Ангеліна Грузінская з Брэста. Усе яны былі асуджаныя, верагодна, да «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Таксама ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 20-гадовага аршанскага хакеіста. Імя і прозвішча Матвея Сіняўскага з’явілася сёння ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Паводле інфармацыі МУС, Матвей асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію», піша @vicspring.

Праваабаронцы паведамілі, што ў Беларусі +10 новых палітвязняў. Гэта Валянціна Бярэзіна, Марына Далматава, Сяргей Жукоўскі, Сяргей Заруба, Алексей Кахановіч, Міхаіл Кароль, Вікторыя Паташкіна, Анатоль Рыбак, Аляксандр Сасноўскі, Антон Целеш. Усяго 868 чалавек прызнаны палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл