Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінае 10 гадоў з дня смерці беларускага журналіста Паўла Шарамета

20.07.2026 09:45
За дзесяць год пасля забойства з расследаваннем «справы Шарамета» адбылося шмат метамарфозаў, якія да пакарання вінаватых не прывялі.
     ,     , 20  2016
Журналіст Павел Шарамет загінуў ад выбухоўкі, якую падклалі яму пад аўтамабіль, 20 ліпеня 2016 годаКрыніца: baj.media

Роўна дзесяць гадоў таму — 20 ліпеня 2016 года — у Кіеве ў выніку замаху загінуў беларускі журналіст Павел Шарамет, нагадвае «Белсат».

У аўтамабіль грамадзянскай жонкі журналіста, галоўнай рэдактаркі «Украінскай праўды» Алены Прытулы, заклалі бомбу. Ранкам, калі Шарамет ехаў на працу, адбыўся выбух. Журналіст памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Яму было 45 гадоў.

Цела Паўла Шарамета прывезлі ў Менск, і 23 ліпеня яго пахавалі на Паўночных могілках.

За дзесяць гадоў пасля забойства з расследаваннем «справы Шарамета» адбылося шмат метамарфозаў, якія, на жаль, не прывялі да пакарання вінаватых. Доўгі час не маглі назваць падазраваных, два разы суд прыпыняўся. Следства і працэс у цэлым выклікалі шмат пытанняў у журналістаў.

У 2022 годзе ў інтэрв’ю заснавальніку праекта Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну экс-агент ФСБ Расеі Аляксандр Лісянкоў заявіў, што забойства ў Кіеве беларускага журналіста Шарамета — адна з аперацыяў расійскіх спецслужбаў. У 2024 годзе экс-кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка выказаў меркаванне, што заказчык забойства — ФСБ.

У сваю чаргу ў 2021 годзе бельгійскае выданне «EUObserver» апублікавала аўдыязапіс, прапанаваны былым супрацоўнікам беларускага спецатраду «Алмаз» Ігарам Макарам, згодна з якім Лукашэнка санкцыянаваў палітычныя забойствы сваіх апанентаў у Германіі. У аўдыё згадваўся і журналіст Шарамет, і спосаб яго забойства.
Макара пазней дапыталі ў «справе Шарамета» украінскія следчыя, але вынікі дагэтуль невядомыя.

У 2025 годзе з падобнай версіяй выступіў кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў. Паводле ягонай крыніцы, Шарамета забілі на замову Лукашэнкі, і выканаўцамі выступілі супрацоўнікі спецпадраздзялення «Альфа» КДБ.

Павел Шарамет быў, між іншым, аўтарам фільма пра палітычныя забойствы ў Беларусі «Дзікае паляванне» (2000), суаўтарам кнігі пра Аляксандра Лукашэнку «Выпадковы прэзідэнт» (у 2023 годзе яе прызналі экстрэмісцкай). З ягонай ініцыятывы ў 2005 годзе паўстаў партал «Беларускі партызан» (пазней улады яго заблакавалі, і цяпер ён недасяжны).

аз

26 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі

07.07.2026 14:03
Знікненне Завадскага стала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі.