Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Абвешчаны ІІ сезон прэміі «Голас пакалення свабоды»

20.07.2026 12:00
Намінаваць кандыдатаў на прэмію можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна.
Стартаваў набор кандыдатаў на прэмію «Голас пакалення свабоды»baj.media

Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026», паведамляе БАЖ.

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы ад усіх арганізацый-партнёраў: Святлана Алексіевіч (Беларускі ПЭН), Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Уладзімір Лабковіч («Вясна»), Надзея Белахвосцік (Прэс-клуб «Беларусь»), Марыя Садоўская-Камлач («Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»), Алесь Бяляцкі (Фонд Алеся Бяляцкага).

Вылучыць кандыдатаў на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. Арганізацыі-партнёры адказваюць за верыфікацыю асобы і прыняцце рашэння аб вылучэнні яе на разгляд журы праз унутраную анлайн-форму. Кожнае вылучэнне мусіць мець падрабязнае апісанне дасягненняў кандыдата ці кандыдаткі і абгрунтаванне.

Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў адбудзецца восенню 2026 года.
У 2026 годзе прэмію атрымаюць дзевяць лаўрэатаў/лаўрэатак.

Больш падрабязна тут.

аз