Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музей Велікакняжацкага палаца ў Вільні заявіў пра спыненне супрацоўніцтва з беларускімі музеямі

20.07.2026 15:33
Велікакняжацкага палац у Вільні прысвечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і з'яўляецца адным з галоўных музеяў гістарычнай спадчыны Літвы.
Адна з залаў Музею Велікакняжацкага палаца ў ВільніФота: Беларуская служба Польскага радыё

Музей Велікакняжацкага палаца ў Вільні паведаміў, што пасля падзей 2020 года цалкам спыніў супрацоўніцтва з беларускімі музеямі. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на літоўскае агенцтва ELTA. Пры гэтым на інфармацыйных стэндах музея па-ранейшаму пазначаныя Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей як партнёры.

У музеі патлумачылі, што гэтыя ўстановы захаваліся ў экспазіцыі выключна таму, што ўдзельнічалі ў аднаўленні Вялікакняскага палаца. Паводле прадстаўнікоў музея, цяпер «ніякіх адносін» ні з беларускімі, ні з расійскімі ўстановамі не падтрымліваецца. Супрацоўніцтва з расійскімі музеямі было спынена яшчэ ў 2014 годзе пасля анексіі Крыма і пачатку вайны на Данбасе, а з беларускімі — пасля палітычных падзей 2020 года.

Велікакняжацкі палац у Вільні прысвечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і з'яўляецца адным з галоўных музеяў гістарычнай спадчыны Літвы.

эж