Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ваенныя камісары будуць адпраўляць у армію «недысцыплінаваных» працаўнікоў уборачнай кампаніі

22.07.2026 16:09
Ініцыятыва падключыць ваенных камісараў да адпраўкі ў армію тых, хто кепска працуе, належыць самому Хрэніну.
-
Генерал-лейтэнант Віктар ХрэнінFoto: Крыніца: агенцтва «Ваяр»

Ваенных камісараў у рэгіёнах падключаць да выканання даручэння Аляксандра Лукашэнкі аб накіраванні ў армію «нядобрасумленных і недысцыплінаваных» працаўнікоў уборачнай кампаніі, паведаміў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.

Ініцыятыва падключыць ваенных камісараў да адпраўкі ў армію тых, хто кепска працуе, належыць самому Хрэніну.

— Я даклаў, як будзе выконвацца даручэнне кіраўніка дзяржавы. Да гэтай працы цяпер будуць падключаныя ваенкомы, якія ў бліжэйшы час правядуць сумесныя нарады з кіраўнікамі мясцовых органаў улады на месцах і вызначацца з паслядоўнасцю дзеянняў.

Міністр абароны запэўніў, аднак, што гаворка не ідзе пра тое, каб некага перавыхоўваць.

— Будзем браць дзеля таго, каб удасканальваць баявую выўчку нашых людзей, асабліва ваеннаабавязаных, — сказаў Хрэнін.

Таксама міністр распавёў, як ваенныя ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі:

— Мы, людзі ў пагонах, у барацьбе за ўраджай ні ў якім выпадку не знаходзімся ўбаку. Я дэталёва даклаў кіраўніку дзяржавы, дзе ваеннаслужачыя выконваюць задачы, колькі і якой тэхнікі нам выдзелілі, якіх паказнікаў дасягнулі і ў якіх аб’ёмах.

Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня праводзіў селектарную нараду па сельскай гаспадарцы. Паводле дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, ён разважаў пра парушэнні працоўнай дысцыпліны і проста «кепскую працу» ў сельскай гаспадарцы — і прасіў перадаць міністру абароны Віктару Хрэніну наступны загад.

 Усіх, хто не ўмее працаваць, у войска і на паўднёвую мяжу. У лес. Там нашыя хлопцы, Сілы спецыяльных аперацыяў, паводле майго загаду разгрупаваныя на ўкраінскай мяжы. <…&gt;. Гэта не азначае, што мы зьіраемся на кагосьці нападаць. Мы ні на кога не нападаем, мы забяспечваем сваю бяспеку. Там нялёгка: камарыкі, мухі, мошкі і іншае. Вось туды іх, у войска. Звычайнымі салдатамі. Тыдзень падрыхтоўкі, гранатамёт, кулямёт  і туды, у распараджэнне Сілаў спецыяльных аперацыяў. <…&gt;. Не ўмееш круціць гайкі? Будзеш памочнікам, будзеш падносіць снарады. За любое невыкананне  у войска,  казаў Лукашэнка.

Белсат/ав