Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На свабоду выйшаў палітвязень Арцём Лябедзька

23.07.2026 11:46
На судзе ён не прызнаў віну і заявіў, што яму незразумелая сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў і прычына, па якой ён апынуўся на лаве падсудных.
Арцём Лябедзькафота: ФБ Анатоля Лябедзькі

Вызваліўся сын палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцём. Пра гэта ягоны бацька паведаміў у сваім Facebook.

Арцёма затрымалі напрыканцы сакавіка 2023 года і змясцілі пад варту. Яго абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. 24 жніўня 2023 года суд прызначыў палітзняволенаму 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На судзе Арцём Лябедзька не прызнаў віны і заявіў, што яму незразумелая сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў і прычына, па якой ён апынуўся на лаве падсудных.

Вясна/ав