У праграму Венецыянскага кінафестывалю ўвайшла стужка беларускага рэжысёра-дакументаліста Андрэя Куцілы, паведамляе Тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Фільм «Лісты» (Лісты з краіны, якая маўчыць) пакажуць у пазаконкурснай праграме Venice Open. Гэта стала вядома падчас агалошвання праграмы дырэкцыяй венецыянскай Біенале ў чацвер, 23 ліпеня.
Фільм заснаваны на перапісцы сваякоў з палітвязнямі, ён здымаўся на працягу некалькіх гадоў.
Кінафестываль у Венецыі пройдзе з 2 па 12 верасня на востраве Ліда.
вс