Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля доўгага перапынку ў Беларусь зноў заляцеў дрон

14.08.2026 16:00
Апошні раз паведамленні аб тым, што дроны залятаюць на беларускую тэрыторыю, з’яўляліся ў маі-чэрвені.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Адзін з украінскіх маніторынгавых каналаў, які адсочвае расійскія атакі цягам 24 гадзін у суткі, паведаміў, што ноччу 14 жніўня адзін дрон праз чарнобыльскую зону паляцеў у бок Беларусі.

Апошні раз паведамленні аб тым, што дроны залятаюць на беларускую тэрыторыю, з’яўляліся ў маі-чэрвені, паведамляе Радыё «Свабода».

Паходжанне беспілотніка невядомае, аднак, хутчэй за ўсё, гэта быў расійскі дрон пасля ўздзеяння на яго ўкраінскіхі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Гэта адбылося каля 5-й гадзіны раніцы.

Пазней яшчэ адзін украінскі маніторынгавы канал паведаміў, што на беларускім баку ўздоўж украінскай мяжы ў паветры а 13.31 знаходзіўся разведвальны дрон. Ягоную прыналежнасць таксама не ўдакладняюць.

вс