Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спецпасланнік ЗША дапусціў хуткае вызваленне палітвязняў у Беларусі

16.08.2026 12:33
Пры садзейнічанні ЗША агулам на волю выйшлі ўжо больш за 500 беларускіх вязняў сумлення.
C
Cпецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл Архіўнае фота: «Позірк»

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл даў зразумець, што ў найбліжэйшы час у краіне могуць адбыцца новыя вызваленні палітвязняў. На пытанне сястры асуджанага на восем гадоў Іллі Верамеява, ці можна спадзявацца на іх хуткае вызваленне, амерыканскі дыпламат адказаў адным словам: «Так». Пра гэта 16 жніўня паведамляе «Зеркало».

Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў або магчымых тэрмінаў Коўл не назваў. Аднак раней пасланнік ужо заяўляў, што праца ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў не завершаная, і заклікаў не губляць надзеі. У чэрвені на пытанне, калі яго можна чакаць у Мінску, спецпасланнік таксама коратка адказаў: «Хутка».

Важным фонам застаюцца вынікі папярэдніх амерыкана-беларускіх кантактаў. Пасля візіту Коўла ў Мінск 19 сакавіка 2026 года былі вызваленыя 250 палітвязняў. Пры садзейнічанні ЗША агулам на волю выйшлі ўжо больш за 500 беларускіх вязняў сумлення.

эж