Пануючы паўночна-заходні вецер зносіць прадукты гарэння на паўднёвы ўсход — праз поўдзень Брагінскага раёна, далей праз тэрыторыю Чарнігаўскай вобласці ў напрамку Гомельскага раёна.
«Флагшток» піша, што для жыхароў Камарына і суседніх населеных пунктаў захоўваюцца рызыкі ў сувязі з пераносам дымам радыеактыўных часціц, назапашаных у глебе і лясной подсцілцы пасля аварыі 1986 года. Акрамя звычайных прадуктаў гарэння гаворка можа ісці аб цэзіі-137, стронцыі-90, а таксама — аб плутоніі і амерыцыі.
Флагшток/ав