Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Збіты ў Латвіі беспілотнік прыляцеў з боку Беларусі

17.08.2026 15:40
Абломкі апарата ўжо знайшлі ў Балвскім краі і цяпер даследуюць, каб вызначыць яго паходжанне. 
   ,  ()
Пасольства Беларусі ў Латвіі, Рыга (ілюстрацыя)Беларуская служба Польскага радыё/https://www.polskieradio.pl/396

Беспілотнік, які ў пятніцу, 14 жніўня, збілі над тэрыторыяй Латвіі, заляцеў у паветраную прастору краіны з боку Беларусі, заявіў міністр абароны Латвіі Райвіс Мелніс. Абломкі апарата ўжо знайшлі ў Балвскім краі і цяпер даследуюць, каб вызначыць яго паходжанне. Пра гэта паведамляе Reform.news са спасылкай на Латвійскае тэлебачанне і LSM.

Міністр патлумачыў рашэнне збіць дрон патэнцыйнай небяспекай для насельніцтва: вайскоўцы не маглі ведаць, ці нясе апарат баявую частку або выбухоўку. Беспілотнік таксама мог страціць кіраванне праз радыёэлектроннае ўздзеянне і ўпасці на будынак.

Кіраўнік Мінабароны заявіў, што Латвія працягне збіваць беспілотнікі, якія залятаюць у яе паветраную прастору. Раней камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі Андрэй Лук’яновіч паведаміў пра аднаўленне ўзаемадзеяння з Латвіяй па профільных пытаннях.

эж