Рост рэальных даходаў беларусаў фактычна перастаў паскарацца і ўжо некалькі месяцаў застаецца на адным узроўні. Паводле Белстата, у першай палове года яны павялічыліся на 8% у параўнанні з аналагічным перыядам летась — гэта найніжэйшыя тэмпы за апошнія два гады.
Рэальныя даходы адлюстроўваюць змены дабрабыту з улікам росту цэн, падаткаў і абавязковых плацяжоў. Пры гэтым эканоміка Беларусі за той жа перыяд вырасла толькі на 1,5%, што стварае прыкметны разрыў паміж дынамікай эканомікі і даходаў насельніцтва.
Асноўным фактарам росту застаюцца заробкі, на якія прыпадае каля дзвюх трацін усіх даходаў. Іх павышэнне эксперты звязваюць найперш з дэфіцытам кадраў: працадаўцы вымушаныя павялічваць выплаты, каб утрымліваць і прыцягваць супрацоўнікаў. Аналітыкі чакаюць далейшага запавольвання росту даходаў.
belsat.eu/эж