Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Латвіі шукаюць падкопы з Беларусі з дапамогай геалагічнага радара

18.08.2026 11:44
Пошукі пачаліся пасля таго, як 10 жніўня каля закрытага памежнага пункта Сілэнэ затрымалі 15 чалавек, якія перабраліся з Беларусі праз тунэль.
      -
Ваколіцы закрытага памежнага пункта Сіленэ на латвійска-беларускай мяжы Беларуская служба/https://www.polskieradio.pl/396

Латвійскія памежнікі і паліцыянты з 14 жніўня скануюць грунт уздоўж латвійска-беларускай мяжы, каб выявіць магчымыя падземныя хады. Як паведамляе «Радыё Свабода», для гэтага выкарыстоўваюць геалагічны радар: падазроныя змены ў слаях грунту правяраюць дадаткова.

Пошукі пачаліся пасля таго, як 10 жніўня каля закрытага памежнага пункта Сіленэ затрымалі 15 чалавек, якія перабраліся з Беларусі праз тунэль. Яго выхад знаходзіўся прыкладна за 10 метраў ад памежнай агароджы. Гэта быў першы вядомы выпадак выкарыстання тунэля для нелегальнага перасячэння мяжы ў Латвіі.

11 жніўня ў краіне пачалася аперацыя «Пярэварацень» супраць нелегальнай міграцыі, якая працягнецца як мінімум да канца месяца. Ад пачатку года на латвійска-беларускай мяжы затрымалі каля 9,5 тысячы незаконных мігрантаў.

эж