Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Афіцыйны Мінск не прымае пярэчанні ФРГ на рашэнне аб закрыцці мінскага офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі

18.08.2026 12:52
16 чэрвеня 2025 года Мінгарвыканкам апавясціў пра пастанову закрыць офіс, спаслаўшыся на парушэнне ім заканадаўчых нормаў.
 .
Сцяг Германіі.RalfWieckhorst /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пратэст супраць закрыцця ў Мінску офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) пакуль не меў поспеху. Пра гэта гаворыцца ў адказе ўрада ФРГ на запыт дэпутатаў ультраправай апазіцыйнай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» на тэму фінансавання, рэсурсаў і патэнцыйных праблем сыходу за нямецкімі вайсковымі пахаваннямі за мяжой, інфармуе «Позірк».

Адзначаецца, што 16 чэрвеня 2025 года Мінгарвыканкам апавясціў VDK пра пастанову закрыць офіс, спаслаўшыся на парушэнне ім заканадаўчых нормаў.

— Пратэст, выказаны саюзам і амбасадай Германіі ў Мінску супраць гэтага рашэння, пакуль не меў поспеху. Федэральны ўрад Германіі працягвае актыўна адстойваць інтарэсы саюза перад беларускімі ўладамі, — падкрэсліваецца ў адказе.

У дакуменце прыводзіцца табліца з указаннем сум, неабходных для рэканструкцыі і абслугоўвання пахаванняў у розных краінах. Для Беларусі гэта 120 тысяч еўра.

вс