Пратэст супраць закрыцця ў Мінску офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) пакуль не меў поспеху. Пра гэта гаворыцца ў адказе ўрада ФРГ на запыт дэпутатаў ультраправай апазіцыйнай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» на тэму фінансавання, рэсурсаў і патэнцыйных праблем сыходу за нямецкімі вайсковымі пахаваннямі за мяжой, інфармуе «Позірк».
Адзначаецца, што 16 чэрвеня 2025 года Мінгарвыканкам апавясціў VDK пра пастанову закрыць офіс, спаслаўшыся на парушэнне ім заканадаўчых нормаў.
— Пратэст, выказаны саюзам і амбасадай Германіі ў Мінску супраць гэтага рашэння, пакуль не меў поспеху. Федэральны ўрад Германіі працягвае актыўна адстойваць інтарэсы саюза перад беларускімі ўладамі, — падкрэсліваецца ў адказе.
У дакуменце прыводзіцца табліца з указаннем сум, неабходных для рэканструкцыі і абслугоўвання пахаванняў у розных краінах. Для Беларусі гэта 120 тысяч еўра.
вс