Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Ты можаш гэта зрабіць». Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітвязняў

18.08.2026 17:35
Спрэчкі вакол тэнісісткі Арыны Сабаленкі разгарэліся з новай сілай пасля таго, як яе здымак на вокладцы апублікаваў часопіс Time.
   -  , . 2  2026 .
Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі ў Таронта, Канада. 2 жніўня 2026 года. AA/ABACA/PAP

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка растлумачыў, чаму ён «не прымае» тэнісістку Арыну Сабаленку, і заклікаў яе папрасіць Аляксандра Лукашэнку вызваліць усіх палітзняволеных жанчын.

Спрэчкі вакол тэнісісткі Арыны Сабаленкі разгарэліся з новай сілай пасля таго, як яе здымак на вокладцы апублікаваў часопіс Timeпаведамляе «Белсат».

Павел Латушка з гэтай нагоды «перадаў ёй пасланне» праз свой акаўнт у «Фэйсбуку». Ён растлумачыў, чаму «не прымае» спартоўкі.

— Арына Сабаленка — адна з найвыбітнейшых беларускіх спартовак. Пасля Наталлі Зверавай і Максіма Мірнага яна дасягнула, безумоўна, вышыняў у тэнісе. Аднак я не прымаю яе, як і многія беларусы. І лічу важным данесці чаму: яна адмаўляецца прызнаваць той кашмар, што адбываецца ў краіне, не асуджае агрэсіі супраць суседкі.

Латушка не сумняецца, што Сабаленка мае магчымасць папрасіць Аляксандра Лукашэнку аб вызваленні палітзняволеных жанчын. І, маўляў, тады беларусы яе прымуць.

— Яна як тытулаваная сусветная спартоўка можа звярнуцца да Лукашэнкі і сказаць: «Вызваліце ўсіх палітзняволеных жанчын, якія сядзяць у турмах». Арына, табе ж за гэта нічога не будзе. Ты можаш гэта зрабіць. Зрабі гэта. І беларусы цябе ацэняць.

Сабаленка — першая беларуска, якая трапіла на вокладку Time. У інтэрвʼю выданню тэнісістка паўтарыла, што хоча міру і не падтрымлівае вайны: «Ніхто не падтрымлівае. Гэта ж відавочна». А вось на пытанне, ці падтрымлівае Лукашэнку, адказваць адмовілася.

З нагоды гэтага артыкула блогер, прадпрымальнік, вядучы «Белсату» Аляксандр Кныровіч у сваім «Фэйсбуку» напісаў, што, хаця спартоўка не гаворыць пра Беларусь і на беларускай мове, не гаворыць пра палітвязняў, не кляне Лукашэнку і не фатаграфуецца на фоне бел-чырвона-белага сцяга, яна «робіць для будучыні Беларусі істотна больш».

— Як бы Арына ні спрабавала абысці вострыя вуглы (публічна адмаўляючыся адказваць на пытанні пра Лукашэнку), вобраз гэты працуе супраць рэжыму, супраць самой мадэлі патэрналісцкай сістэмы, дзе самая асоба — нішто, вінцік, пустышка, дзе ўсе даброты павінна даць дзяржава.

Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі паспрачаўся з гэтаю думкаю.

— Сабаленка — яркая тэнісная зорка. Але як асоба гэта, на мой погляд, звычайная прыстасаванка. Сабаленка відавочна хоча праслізнуць між струменьчыкамі. Спачатку нібыта выступіла супраць гвалту ў 2020-м, але не назвала, хто ў ім вінаваты. Потым падпісала ліст за падтрымку Лукашэнкі, прысутнічала на ягоным навагоднім балі.

Цяпер Сабаленка выступае на тэнісным турніры ў амерыканскім горадзе Цынцынаці, яна ўжо выйшла ў трэці круг у адзіночным разрадзе. Наступнай ейнай суперніцаю будзе кітаянка Уан Сінь Юй — матч адбудзецца ў ноч на 19 жніўня паводле мінскага часу.

вс