Восем краінаў далучыліся да апошніх санкцыяў ЕС супраць беларускіх уладаў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ад імя Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі. Рашэнне аб пашырэнні санкцый было прынятае 23 ліпеня, паведамляе reform.news.
— Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна далучаюцца да гэтага рашэння Савета, — гаворыцца ў заяве.
Санкцыі прадугледжваюць пашырэнне спісу тавараў, якія могуць садзейнічаць ваенна-тэхналагічнаму развіццю Беларусі або развіццю яе абароннага сектара і сектара бяспекі. Таксама былі пашыраныя абмежаванні на імпарт тавараў, удзел грамадзян Беларусі і асоб, якія знаходзяцца ў краіне, у капітале арганізацый, якія прадстаўляюць паслугі ў сферы крыптаактываў.
вс