Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Восем краінаў далучыліся да апошніх санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх уладаў

18.08.2026 18:16
Санкцыі прадугледжваюць пашырэнне спісу тавараў, якія могуць садзейнічаць ваенна-тэхналагічнаму развіццю Беларусі або развіццю яе абароннага сектара і сектара бяспекі. 
 .
Сцягі Еўрасаюза.фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Восем краінаў далучыліся да апошніх санкцыяў ЕС супраць беларускіх уладаў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ад імя Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі. Рашэнне аб пашырэнні санкцый было прынятае 23 ліпеня, паведамляе reform.news.

— Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна далучаюцца да гэтага рашэння Савета, — гаворыцца ў заяве.

Санкцыі прадугледжваюць пашырэнне спісу тавараў, якія могуць садзейнічаць ваенна-тэхналагічнаму развіццю Беларусі або развіццю яе абароннага сектара і сектара бяспекі. Таксама былі пашыраныя абмежаванні на імпарт тавараў, удзел грамадзян Беларусі і асоб, якія знаходзяцца ў краіне, у капітале арганізацый, якія прадстаўляюць паслугі ў сферы крыптаактываў.

вс