Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь пачала вайсковыя вучэнні паблізу мяжы з Польшчай

19.08.2026 09:07
Асаблівая ўвага будзе нададзена практычным дзеянням па барацьбе з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Беларускія вайскоўцы на вучэнняхкрыніца: Міністэрства абароны Беларусі

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях праводзяцца двухбаковыя батальённыя тактычныя вучэнні, паінфармавала Міністэрства абароны.

У манеўрах удзельнічаюць падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання — 6-я (дыслакуецца ў Гродне) і 11-я (дыслакуецца ў Слоніме Гродзенскай вобласці) асобныя гвардзейскія механізаваныя брыгады, паведамляе агенцтва «Позірк».

Мэтай вучэнняў, як адзначаецца, з’яўляецца «ўдасканаленне навыкаў штабоў і камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў».

У прыватнасці, у рамках вучэнняў запланаваная адпрацоўка «пераадолення воднай перашкоды, а таксама ўчасткаў мінных загародаў». Асаблівая ўвага будзе нададзена практычным дзеянням па барацьбе з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

3 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў аб верагодным нападзе «калектыўнага Захаду» на Беларусь і Расію.
26 чэрвеня на IV «Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе» ў Мінску ён абвінаваціў еўрапейцаў у «нацысцкім менталітэце» і падрыхтоўцы да вайны.

Таксама Хрэнін і іншыя прадстаўнікі сілавога блока рэгулярна заяўлялі аб актыўных вучэннях краін НАТА ля беларускіх межаў.

вс

здымак ілюстрацыйны