Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Z-прапагандыст узяўся крытыкаваць Лукашэнку. У Крамлі незадаволеныя яго паводзінамі

19.08.2026 12:26
«Саюзнікі ў рускіх цяпер спецыфічныя: пры найменшай нагодзе — "мая хата з краю"».
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: Тэлеграм-канал «Пул Першага»

Z-прапагандыст Юрый Кацянок заявіў, што Аляксандр Лукашэнка выканаў усе патрабаванні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і абвінаваціў беларускага дыктатара ў здрадзе:

— У Мінску, быццам па камандзе, змянілі рыторыку — цяпер пра пагрозу беларускім рубяжам з украінскага і польскага напрамкаў ужо не кажуць, а Лукашэнка зноў ператварыўся ў педантычнага дырэктара саўгаса, які кантралюе збор кожнай бульбіны і надоі кожнай каровы. Цяпер зноў у модзе тэма выгаднага гандлю з усімі часткамі свету і вырошчвання крэветак у беларускіх марах, — адзначыў Кацянок.

— Саюзнікі ў рускіх цяпер спецыфічныя: пры найменшай нагодзе — «мая хата з краю», калі трэба, ператвараюцца ў сляпых і глуханямых немцаў і сыходзяць у спячку. Ну і хай бы, — піша Z-прапагандыст.

Хартыя'97 адзначае, што 14 жніўня ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі, што ў Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца для кіравання расійскімі дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед».

нг