Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне сілавікі возьмуць пад узмоцнены нагляд «месцы стыхійных зборышчаў грамадзян»

19.08.2026 15:09
У адным з раёнаў для «стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі і забеспячэння бяспекі» павялічаць колькасць міліцэйскіх патрулёў і кантроль сілавікоў.
.  .
Гродна. Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay / snibl111!

У Ленінскім раёне Гродна 20-23 жніўня правядуць міліцэйскае мерапрыемства для «стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі і забеспячэння бяспекі» — павялічаць колькасць міліцэйскіх патрулёў і ўзмоцняць кантроль сілавікоў за месцамі «стыхійных зборышчаў грамадзян». Гэта закране ўсе сферы гарадскога жыцця, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, аб чым піша «Зеркало».

— Адпрацоўка закране ўсе сферы гарадскога жыцця і пройдзе максімальна шчыльна, — паведамілі ва УУС.

Будуць узмоцнены пешыя і аўтапатрулі, асаблівую ўвагу нададуць «месцам стыхійных зборышчаў грамадзян». Міліцыя праверыць гандлёвыя аб’екты і забаўляльныя ўстановы, у тым ліку начныя клубы. Акрамя таго, наведаюцца па адрасах, «якія, паводле аператыўнай інфармацыі, могуць выкарыстоўвацца як прытоны для распівання спіртнога і спажывання наркатычных сродкаў».

Асаблівую ўвагу засяродзяць на тых, хто стаіць на ўліку ў міліцыі. Узмоцняць і кантроль ДАІ за дарогамі. Ва УУС заклікалі грамадзян не заставацца абыякавымі:

— Калі вы сталі сведкам правапарушэння ці вам вядомыя факты здачы жылля ў арэнду пад антыграмадскія мэты — паведаміце пра гэта бліжэйшаму нараду міліцыі або ў дзяжурную частку па тэлефоне 102.

Гэтыя меры міліцыі афіцыйна называюцца «спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Правапарадак»». Падобнае ўзмацненне плануецца таксама і ў Рэчыцкім раёне 21-23 жніўня. «Правапарадак» праводзяць пры ўсплёску злачынстваў.

нг