Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ў вышук абвясцілі двух былых футбалістаў нацыянальнай зборнай

20.08.2026 12:42
Мікалай Золатаў, які цяпер гуляе ў Малдове, правёў за зборную 14 матчаў. Раней яго ўнеслі ў «чорны спіс» за крытыку ўладаў і асуджэнне вайны ва Украіне
 .    .
Футбольны мяч. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexander Fox/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Беларусі абвясцілі ў вышук былых гульцоў нацыянальнай зборнай Мікалая Золатава і Генадзя Туміловіча. Як паведамляе «Радыё Свабода», Золатава 7 ліпеня абвясцілі ў вышук сілавікі Віцебскай вобласці паводле крымінальнай справы, а Туміловіча 19 жніўня ў базу вышуку МУС Расіі ўнеслі беларускія сілавікі.

Золатаў, які цяпер гуляе ў Малдове, правёў за зборную 14 матчаў. Раней яго ўнеслі ў «чорны спіс» за крытыку ўладаў і асуджэнне вайны ва Украіне. У 2022 годзе футбаліст гуляў ва Украіне і публічна падтрымліваў яе.

Туміловіч жыве ў Ізраілі. Ён правёў за зборную 32 матчы, а ў 2001 годзе быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі.

Пасля выбараў 2020 года беларускія ўлады ўзмацнілі пераслед спартсменаў. Паводле BelPol, з мая 2020-га па красавік 2026 года колькасць рэпрэсаваных склала не менш за 500 тысяч.

эж