На беларуска-польскай мяжы, акрамя допытаў супрацоўнікамі КДБ, пачалі праводзіць асабістыя дагляды з распрананнем. Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляе выданне MOST, адно з іх апісала беларуска, якая часта ездзіць паміж Беларуссю і Польшчай.
Паводле жанчыны, падчас апошняй паездкі яе машыну старанна агледзелі, адправілі на рэнтген, а саму яе дапыталі супрацоўнікі КДБ. Яны таксама праверылі тэлефон і знайшлі яе падабайкі ў сацыяльных сетках за 2020 год, пасля чаго пагражалі турмой.
Пасля допыту жанчыну адвялі ў асобны пакой. Там дзве супрацоўніцы мытні прапанавалі ёй зачытаць правы, а затым запатрабавалі распрануцца. Відэарэгістратары былі ўключаныя. Жанчына распранулася да ніжняй бялізны перад трыма супрацоўніцамі.
Увесь гэты час у машыне заставаліся яе дзеці. На мяжы яна правяла амаль сем гадзін.
эж