Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі ў Рэчыцы пагражаюць бізнесмену за 2020 год

21.08.2026 16:30
За яго ролік у сацсетцы сілавікі назвалі бізнесмена «пярэваратнем у пагонах».
     .
Ігар Кузьмянок у прыватным пажарным музеі. Крыніца: акаўт Ігара Кузмянка ў «Інстаграме»

Неафіцыйны Тэлеграм-канал рэчыцкіх сілавікоў размясціў пост ў фармаце ўжо прызабытага жанру — з «наездам» на мясцовага прадпрымальніка, палкоўніка МНС на пенсіі. За яго ролік у сацсетцы сілавікі назвалі бізнесмэна «пярэваратнем у пагонах».

 Захацелася чалавеку перамен! Прам так на відэа і кажа, надакучыла, маўляў, усё за 26 гадоў!  напісалі яны ў Тэлеграм-канале.

Як высветліў «Флагшток», у няміласць трапіў Ігар Кузьмянок, якога ведаюць у Рэчыцы як уладальніка міні-гатэля «Сядзіба Палкоўніка». Там жа ён зладзіў прыватны пажарны музей.

Раней ён быў начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду на аб'ектах «Беларуснафты». Пазней пайшоў на павышэнне ў Бабруйск. Пасля гэтага ён выйшаў на пенсію і ў Рэчыцы заняўся бізнесам.

У 2020 годзе Кузьмянок запісаў некалькі відэа ў папрок Аляксандру Лукашэнку і патрапіў у няміласць.

 Яго затрымлівалі, але па чутках, за яго нехта ў Мінску заступіўся, і яго адпусцілі. Пачалі ціснуць на яго бізнес. Сам ён набудаваў сядзіб, здаваў на вяселлі. Плюс займаўся корпуснай мэбляй. Падобна, яму перакрылі кісларод. Цяпер падаўся ў Расію, там фірму адкрыў, набраў будаўнічай тэхнікі. Перыядычна зʼяўляецца ў Рэчыцы,  сказала крыніца выдання.

Цяпер старонка Кузьмянка, на якой ён размяшчаў відэа, выдаленая, іншыя старонкі даўно не абнаўляліся. Як мінімум каля паўтара тыдня таму палкоўнік яшчэ быў на свабодзе. Чаму сілавікі пра яго ўспомнілі менавіта зараз, пакуль незразумела.

вс