Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Око Гора», перад падзеннем беспілотнік праляцеў каля 306 кіламетраў, з іх прыкладна 120 кіламетраў — над тэрыторыяй Беларусі. Пасля працяглага палёту ў дрона скончылася паліва, і ён упаў, паведамляе «Флагшток».
Беларускі знішчальнік Су-30, які паднялі для перахопу беспілотніка, збіць яго не змог.
Украінскія OSINT-аналітыкі мяркуюць, што месца падзення знаходзіцца ў раёне вёскі Лучыцы.
Раней паведамлялася, што беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Беларусі а 4:00 раніцы 22 жніўня ў суботу.
вс