Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэшскі суд адмяніў адмову ў міжнароднай абароне 23-гадоваму беларусу Якаву Кудзялевічу, які перажыў 73 дні комы

23.08.2026 10:34
Бацька хлопца падзякаваў арганізацыям, праваабаронцам, юрыстам і ўсім, хто падтрымліваў сям'ю падчас чатырохмесячнага разбору.
   .
Якаў і Дзмітрый Кудзялевічы. Крыніца: акаўнт Дзмітрыя Кудзялевіча ў «Фэйсбуку»

Чэшскі суд 21 жніўня разгледзеў апеляцыю на адмову ў міжнароднай абароне 23-гадоваму беларусу Якаву Кудзялевічу і вынес рашэнне на карысць маладога чалавека. Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» паведаміў ягоны бацька Дзмітрый  Кудзялевіч.

— Рашэнне на нашу карысць! Наглядны прыклад, як незалежна адна ад адной працуюць дзве галіны ўлады — судовая і выканаўчая,  напісаў Кудзялевіч.

Ён падзякаваў арганізацыям, праваабаронцам, юрыстам і ўсім, хто падтрымліваў сям'ю падчас чатырохмесячнага разбору, піша reform.news.

Якаў Кудзялевіч пакінуў Беларусь у 17 гадоў пасля пратэстаў 2020 года. Ён некалькі гадоў вучыўся ў Чэхіі, аднак пазней сутыкнуўся з праблемамі з легалізацыяй і падаў заяву на міжнародную абарону. Якаў і ягоны бацька раней удзельнічалі ў пратэстах у Беларусі і былі вымушаныя зʼехаць з краіны. Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі першапачаткова адмовіла маладому чалавеку ў прадастаўленні абароны, пасля чаго рашэнне было абскарджана ў судзе.

Якаў і Дзмітрый Кудзялевічы. Крыніца: акаўнт Дзмітрыя Кудзялевіча ў «Фэйсбуку»

Якаў і Дзмітрый Кудзялевічы. Крыніца: акаўнт Дзмітрыя Кудзялевіча ў «Фэйсбуку»

Гісторыя Якава атрымала шырокую агалоску пасля таго, як у пачатку красавіка яго знайшлі без прытомнасці ў пакоі прыёмнага цэнтра для мігрантаў, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне. Па словах урачоў, малады чалавек прыняў некалькі медыцынскіх прэпаратаў і каля сутак знаходзіўся без прытомнасці. Яго даставілі ў шпіталь, дзе ён правёў 73 дні ў коме. Пазней Якаў апрытомнеў. Бацька раней казаў, што на стан сына паўплывалі асабістыя абставіны, праблемы з легалізацыяй і страх вяртання ў Беларусь.

вс