Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ўскладняюць рэгістрацыю грамадскіх арганізацый

25.08.2026 10:30
З наступнага года рэгістрацыя новых НКА будзе ўзгадняцца з КДБ, зазначаюць праваабаронцы.
    .
Будынак беларускага КДБ у Мінску. Фота: Bennian/Shutterstock

Праверка заснавальнікаў арганізацый у КДБ уводзіцца ў якасці абавязковага элемента працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі дзвюх распаўсюджаных дагэтуль арганізацыйна-прававых формаў грамадзянскай супольнасці: прыватныя ўстановы ды асацыяцыі (саюзы), паведамляюць праваабаронцы..

Гэта чарговыя негатыўныя змены для прававога асяроддзя грамадзянскай супольнасці, якія адбываюцца пасля кампаніі масавай прымусовай ліквідацыі НКА ў 2021-2025, узмацнення жорсткасці патрабаванняў для стварэння грамадскіх аб’яднанняў, перарэгістрацыі палітычных партый і рэлігійных арганізацый. Улады метадычна закрываюць нават нязначныя прагалы ў заканадаўстве, якімі няўрадавыя ініцыятывы маглі скарыстацца для легальнага афармлення сваёй грамадскай дзейнасці, зазначае ПЦ «Вясна».

Пры гэтым праваабаронцы зазначаюць, што ўвядзенне папярэдняй праверкі заснавальнікаў НКА ў спецслужбах будзе празмернай і непрапарцыйнай мерай, якая не з’яўляецца неабходнай у дэмакратычным грамадстве. 

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл