Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

1 млн 500 тыс. рублёў выдзеляць на рамонт санаторыя «Белоруссия» ў акупаваным Крыме

25.08.2026 13:22
Сродкі перададуць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якому санаторый падпарадкоўваецца. 
   .
Санаторый «Белоруссия» ў Крыме.Крыніца: vsesanatorii.ru

На рамонт вытворча-бытавога комплексу санаторыя «Белоруссия» ў захопленым Расіяй Крыме з беларускага бюджэту вылучаць 1 млн 500 тыс. рублёў. Адпаведная пастанова Савета міністраў з'явілася 25 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Еўрарадыё».

Сродкі перададуць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, якому санаторый падпарадкоўваецца. Грошы выдзяляць са сродкаў бюджэту. Іх пераразмяркуюць з выдаткаў запланаваных на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, на міжнародную дзейнасць і на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы.

Санаторый «Белоруссия» ў крымскім Карэізе фармальна размяшчаецца на тэрыторыі Украіны. Аднак пасля расійскай анексіі Крыма ў 2014 годзе фактычна ўстанова апынулася пад расійскім кантролем.

вс