Сёння ў Мінску ў медыцынскія і навучальныя ўстановы паступілі электронныя паведамленні аб закладзеных выбуховых прыладах. Яны апынуліся ілжывымі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на што звярнуў увагу Reform.by
«На месца неадкладна прыбылі сапёрна-піратэхнічныя групы. Спецыялісты абследавалі названыя аб'екты і прылеглую тэрыторыю. Небяспечных прадметаў і выбуховых прылад не выяўлена», — распавялі ў ГУУС.
Цяпер міліцыя спрабуе ўстанавіць аўтараў паведамленняў.
яс