Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За тры гады колькасць школьнікаў у Беларусі скарацілася на 65 тысяч

01.09.2026 16:20
Такія дадзеныя перадае Мінадукцыі РБ, пра што заўважыла інфармацыйнае агенцтва Позірк.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. WOKANDAPIX/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 верасня 2026 года ў школах, гімназіях і ліцэях пачалі вучобу 1 млн. 25 тысяч дзяцей. Годам раней ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, навучалася каля 1 млн. 50 тысяч чалавек, у 2024 годзе — каля 1 млн. 70 тысяч, а ў 2023-м каля 1 млн. 90 тысяч.

Такім чынам, за тры гады колькасць школьнікаў скарацілася прыкладна на 65 тысяч чалавек, гэта супастаўна з насельніцтвам, напрыклад, Рэчыцы.

Менш у школу пайшло і першакласнікаў. У гэтым годзе — каля 87 тысяч дзяцей, тады як летась у першы клас пайшло каля 90 тысяч школьнікаў, у 2024-м — 105 тысяч, а ў 2023-м — 110 тысяч. Такім чынам, за тры гады колькасць дзяцей, якія ўпершыню ідуць у школу, зменшылася на 23 тысячы.

яс