«Забарона ахоплівае друкаваныя кнігі, газеты ды іншую паліграфічную прадукцыю, адзенне, іншыя гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўныя прылады», – адзначыла прэс-служба Кабінета міністраў.
Мэта забароны на ўвоз – абарона інтарэсаў бяспекі Латвіі, скарачэнне магчымасцей Расіі і Беларусі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў, а таксама абмежаванне паступлення ў Латвію расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.
Адзначаецца, што з 2022 года Латвія скараціла імпарт з Беларусі і Расіі на 91%.
«Гэтая забарона на ўвоз тавараў дапаўняе і іншыя ўжо рэалізаваныя ініцыятывы – санкцыйную палітыку ЕС і гандлёвыя абмежаванні, а таксама раней уведзеныя Латвіяй нацыянальныя абмежаванні на імпарт энергарэсурсаў, сельскагаспадарчай, рыбнай і харчовай прадукцыі з дзяржаў-агрэсараў», – гаворыцца ў паведамленні Кабінета міністраў.
«У далейшым неабходна працягваць аслабляць Расію і Беларусь на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Варта захоўваць максімальны ціск на расійскую ваенную эканоміку і на Беларусь як дзяржаву-суагрэсара, каб паменшыць здольнасць Расіі фінансаваць вайну і наблізіць дасягненне справядлівага і ўстойлівага міру», – падкрэсліў Кабінет міністраў Латвіі.
Паводле Позірк/яс