Прычына — нясплата штрафу па крымінальнай «справе Вясны», паводле якой яго асудзілі да сямі гадоў няволі, а пазней памілавалі.
Нагадаем, 3 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд па «справе Вясны». Уладзю Лабковічу прызначылі сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры трох тысяч базавых велічыняў (111 тысяч беларускіх рублёў). Цяпер дзяржава мае прэтэнзіі да праваабаронцы праз нясплату гэтага штрафу.
13 снежня 2025 года Уладзя Лабковіча прымусова выправадзілі ва Украіну. Пры дэпартацыі праваабаронцу не вярнулі пашпарт — замест яго выдалі толькі даведку без тэрміну дзеяння. Напачатку красавіка стала вядома, што пашпарт Уладзя, які быў сапраўдны да 2027 года, анулявалі.
У красавіку 2026 года праваабаронца атрымаў паведамленне ў Instagram, у якім яму прапанавалі «магчымасць выдатнага варыянта бесперашкоднага ўезду і выезду ў Беларусь» — узамен на атрыманне інфармацыі. Праз два месяцы ў мінскай кватэры Уладзя Лабковіча адбыўся ператрус у межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за яго дзейнасць пасля вызвалення. Папярэдне, справа тычыцца, у тым ліку ўдзелу праваабаронцы ў мітынгу ў Вільні, прысвечанаму Дню Волі.
Трансгранічны пераслед праваабаронцы «Вясны» працягваецца.
Вясна/ав