Па выніках мінулага месяца ў Беларусі было прададзена 10,3 тысяч аўтамабіляў, што на 7% больш, чым у ліпені, і на 71,6% больш, чым у жніўні мінулага года.
На фоне агульнага росту рынку працягвае ўзмацняцца роля аўтамабіляў айчыннай вытворчасці. Па выніках жніўня іх доля дасягнула 68% рынку супраць 61, 6% месяцам раней.
Самай прадаванай мадэллю рынку другі месяц запар застаецца BELGEE X50+.
На фоне агульнага росту продажаў новы рэкорд устанавіў і «зялёны сектар». У жніўні было рэалізавана 3,9 тыс. аўтамабіляў, што амаль на 10% больш, чым у ліпені.
У той жа час практычна ўвесь сегмент імпартаваных аўтамабіляў працягвае знаходзіцца ў чырвонай зоне.
Нягледзячы на тое, што ў жніўні на рынку зафіксаваны продажы 47 розных замежных брэндаў, у сукупнасці на іх прыйшлося толькі 32% рынку.
Крыніца: Экономика Беларуси/Беларусы і рынак/юл