Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кнігу «Вяртанне на Радзіму» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай»

03.09.2026 15:24
Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс патрапілі акаўнт у сетцы Х, які належыць беларускай ініцыятыве Belpol.
Цэнзураstevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі РБ дадала ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дзве кнігі, размешчаныя на сайце бібліятэкі Kamunikat Org.

«Экстрэмісцкімі» палічылі кнігу «Вяртанне на Радзіму: вершы, пераклады, зацемкі» Анатоля Санаценкі, выдадзеную ў 2016 годзе ў Мінску ўжо закрытым выдавецтвам «Галiяфы». Таксама ў спіс унеслі кнігу вершаў «Нябесны лён» Анатоля Варшаўскага.

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс патрапілі акаўнт у сетцы Х, які належыць беларускай ініцыятыве Belpol, што займаецца расследваннямі і аналізам дзейнасці дзяржаўных структур, і старонка ў ТikTok «pawka».

Крыніца: DW Беларусь/юл