Міністэрства інфармацыі РБ дадала ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дзве кнігі, размешчаныя на сайце бібліятэкі Kamunikat Org.
«Экстрэмісцкімі» палічылі кнігу «Вяртанне на Радзіму: вершы, пераклады, зацемкі» Анатоля Санаценкі, выдадзеную ў 2016 годзе ў Мінску ўжо закрытым выдавецтвам «Галiяфы». Таксама ў спіс унеслі кнігу вершаў «Нябесны лён» Анатоля Варшаўскага.
Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс патрапілі акаўнт у сетцы Х, які належыць беларускай ініцыятыве Belpol, што займаецца расследваннямі і аналізам дзейнасці дзяржаўных структур, і старонка ў ТikTok «pawka».
Крыніца: DW Беларусь/юл