Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі ПЭН апублікаваў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча

03.09.2026 16:12
З 1995 года прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаецца за творы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці.
Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовічаpenbelarus.org

На працягу трыццаці гадоў прэмія Алеся Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. У чацвер 3-га верасня, у афіцыйны дзень народзінаў класіка, Беларускі ПЭН абвесціў кароткі спіс прэміі. Фіналістамі сталі Сяргей Сашук са зборнікам «Голас пакалення свабоды», Вольга Касцюк з кнігай апавяданняў «Дубовые яблочкі», укладальніца і рэдактарка зборніка «Іду да вас, людзі» Алена Казлова, Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі з рэпартажам «Памяць у Свіслачы», Арцём Шуканаў з раманам «Пентаквантар» і Марыя Пархімчык з раманам «Эйфарыя». 

Алесь Адамовіч — літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа. У наступным годзе будзе 100-гадовы юбілей Алеся Адамовіча — і з гэтай нагоды ПЭН пачынае год, прысвечаны пісьменніку, з рознымі імпрэзамі, сустрэчамі і публікацыямі.

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл